Правы чалавека ў Беларусі
Урад Беларусі крытыкуюць за парушэнні правоў чалавека і пераслед няўрадавых арганізацыяў, незалежных журналістаў, нацыянальных меншасьцяў і апазыцыйных палітыкаў.[1][2] У сведчанні ў Камітэце Сената Злучаных Штатаў па міжнародных адносінах былая дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс назвала Беларусь адным з шасці ў свеце «фарпостаў тыраніі».[3] У адказ урад Беларусі назваў ацэнку «даволі далёкай ад рэальнасці».[4] Падчас прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў у Беларусі 2020 года колькасць палітвязняў, прызнаных Праваабарончым цэнтрам «Вясна», рэзка ўзрасла да 1062 па стане на 16 лютага 2022 года.[5] Некалькі чалавек загінулі пасля ўжывання праваахоўнікамі супрацьпраўнай і абразлівай сілы (у тым ліку агнястрэльнай) падчас пратэстаў 2020 года.[6] Паводле Amnesty International, улады не расследавалі парушэньні падчас пратэстаў, а пераследавалі тых, хто аспрэчваў іхную вэрсію падзей.[6] У ліпені 2021 года ўлады распачалі пагром грамадскіх арганізацый, ліквідаваўшы да кастрычніка не менш за 270 з іх, уключаючы ўсе раней зарэгістраваныя праваабарончыя арганізацыі ў краіне.[7]
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка назваў сябе «аўтарытарным стылем кіравання».[8] Заходнія краіны ахарактарызавалі Беларусь пры Лукашэнку як «апошнюю дыктатуру Еўропы»; урад абвінаваціў тыя ж заходнія дзяржавы ў спробе змены рэжыму.[9] З 1997 года Савет Еўропы не дапускае Беларусі членства за недэмакратычнае галасаванне і парушэнні ў выбарах падчас канстытуцыйнага рэферэндуму ў лістападзе 1996 года і дадатковых выбараў у парламент.[10]
Дзесяткі беларускіх дзяржаўных чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, гвалтоўныя знікненні , прапаганду і фальсіфікацыі выбараў, патрапілі пад персанальныя санкцыі з боку Злучаных Штатаў Амерыкі і Еўрапейскага Саюза.
Зноскі
- ↑ Essential Background – Belarus . Human Rights Watch (2005).
- ↑ Human rights by country – Belarus . Amnesty International (2007).
- ↑ Opening Statement by Dr. Condoleezza Rice, Senate Foreign Relations Committee(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2006. Праверана 27 сакавіка 2022.
- ↑ "At-a-glance: 'Outposts of tyranny'". BBC News.
- ↑ Political prisoners in Belarus
- ↑ а б BELARUS: «YOU ARE NOT HUMAN BEINGS»
- ↑ Belarus Authorities ‘Purge’ Human Rights Defenders
- ↑ "Profile: Alexander Lukashenko". BBC News. 20 March 2006.
- ↑ "Profile: Europe's last dictator?". British Broadcasting Corporation. 10 September 2001.
- ↑ Belarus suspended from the Council of Europe(недаступная спасылка). Press Service of the Council of Europe (17 студзеня 1997). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2006. Праверана 27 сакавіка 2022.